Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал у Гаазе сёньня абвесьціць прысуд Радавану Караджычу


Радаван Караджыч, зьлева - непасрэдна перад арыштам у 2008 годзе ў Бялградзе, справа - на пасяджэньні парлямэнту ў 1995 годзе
Радаван Караджыч, зьлева - непасрэдна перад арыштам у 2008 годзе ў Бялградзе, справа - на пасяджэньні парлямэнту ў 1995 годзе

Работа Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі набліжаецца да завяршэньня.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе (МТБЮ) 24 сакавіка абвесьціць прысуд былому лідэру басьнійскіх сэрбаў Радавану Караджычу. Ён абвінавачваецца ў генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці, парушэньні законаў і звычаяў вядзеньня вайны, зацьверджаных Жэнэўскай канвэнцыяй. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, гаворка ідзе аб кіруючай ролі Караджыча ў аблозе Сараева і масавых забойствах мусульман у Срэбраніцы, дзе 21 год таму армія басьнійскіх сэрбаў за некалькі дзён забіла амаль восем тысячаў мужчын, уключаючы старых і дзяцей.

Работа Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі падыходзіць да канца — у наступным годзе ён зачыніцца. Ужо ў гэтым месяцы завяршаецца і працэс над Ваіславам Шэшэлем, сэрбскім нацыяналістам, лідэрам Радыкальнай партыі Сэрбіі. У працэсе над генэралам Ратка Младзічам завяршаецца апошняя фаза прадстаўленьня вэрсіі абароны. Абвінавачваньне разглядае Младзіча і Караджыча як дзьве ключавыя фігуры адной «карпарацыі», адказнай за генацыд у Срэбраніцы, хай яны і выконвалі розныя ролі: адзін — палітычную, другі — вайсковую. Абвінавачваньне прадставіла доказы па больш чым сотні інцыдэнтаў генацыду, забойстваў, сэксуальнага гвалту — ахвярамі гэтых злачынстваў сталі тысячы людзей. Для Караджыча пракурор запатрабаваў пажыцьцёвага зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG