Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі пікет у падтрымку Саўчанкі. Дзень другі. УЖЫВУЮ

Беларускія актывісты другі дзень запар ладзяць пікет каля расейскай амбасады, дзе чакаюць прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.


Коратка

19:19 22.3.2016

Прыхільніца Сталіна падрапала партрэт Саўчанкі на пікеце

11:33 22.3.2016

Беларускія актывісты другі дзень запар ладзяць пікет каля расейскай амбасады, дзе чакаюць прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

21 сакавіка акцыя была нешматлікай, але яскравай за кошт плякатаў, якія прынесьлі актывісты. Незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык стаяла зь вялізным партрэтам Надзеі Саўчанкі, на якім напісана «Свабоду Надзеі». Пікетоўшчыкі таксама мелі расьцяжку са словамі «Свабоду Саўчанцы!» і некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.

Акцыя працягнулася да 18 гадзінаў, на яе ўдзельнікаў былі складзеныя некалькі пратаколаў.

Тут жа праводзіліся акцыі ў падтрымку Саўчанкі 7 сакавіка і 9 сакавіка.

Вырак украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якую ў Расеі трымаюць за кратамі ад ліпеня 2014 году і абвінавачваюць у спрыяньні забойству двух расейскіх журналістаў, мае быць абвешчаны 22 сакавіка.

Пракурор патрабуе для Саўчанкі 23 гады калёніі, адвакаты, многія палітыкі і грамадзкія дзеячы патрабуюць яе вызваліць. У ліку іх Пятро Парашэнка і Барак Абама. Лётчыца пратэставала супраць дзеяньняў суду галадоўкамі, пасьля тыднёвай сухой галадоўкі яна знаходзіцца ў крытычным стане.

Глядзець камэнтары (11)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG