ПАДЗЕІ ДНЯ
Сусьветны дзень паэзіі.
Менск. Актывісты заклікаюць у дзень, калі пачнецца абвяшчэньне прысуду Надзеі Саўчанцы, прыйсьці да расейскай амбасады (вул. Нававіленская, 1А). Пачатак а 15:00
Менск. «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» і «Студыя Мультыкс» пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці арганізуюць міжнародны фэстываль творчасьці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцьця». Месца правядзеньня — Тэатар юнага гледача (вул. Энгельса, 26). Пачатак у 15:00
Менск. Стартуе адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца іх 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Месца правядзеньня — вул. Някрасава, 11/34. Пачатак а 15:00
У гісторыі:
1562 — Гомель атрымаў герб.
1871 ― Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імпэрыі
1927 — польскі міністар унутраных справаў Славой-Складкоўскі забараніў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.
1927 — у Менску выйшаў першы нумар часопісу «Узвышша».
1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.
У памяці:
1608 ― памёр Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які задушыў паўстаньне Налівайкі
1685 — нарадзіўся Яган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.
1840 — нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.
1935 ― Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі
1987 — памёр паэт-песеньнік Адам Русак («Бывайце здаровы»).
2003 — памёр Георгій Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч. Ён быў старшынём Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У верасьні 1991 году, будучы народным дэпутатам СССР, выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў ўвядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.
Цытата:
Няма народаў малых —
Бываюць малыя паэты.
Паэт — неспакою слых:
Ён чуе травінкі ўскалых
I грукат сэрца плянэты.
Будзь сынам у шчасьці й журбе,
Хай шчодрыцца сьціплая праца,
Хай зайздрасьць душу не шкрабе, —
Народу сплаці, што табе
Дазволіў паэтам назвацца!
Рыгор Барадулін