Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што народ падтрымлівае рэпрэсіўныя меры супраць парушальнікаў закону, калі бачыць, што гэтыя рэпрэсіі ўжываюцца ў інтарэсах грамадзтва.
«Нават калі супрацоўнікі органаў унутраных справаў ужываюць, скажам наўпрост, рэпрэсіўныя меры дзяржаўныя да тых, хто пераступае закон, але людзі бачаць, што гэта робіцца ў інтарэсах усяго грамадзтва — гэта выклікае падтрымку з боку народу» — сказаў Пуцін, выступаючы на калегіі МУС.
Падчас свайго выступу Пуцін таксама адзначыў, што колькасьць злачынстваў, учыненых у 2015 годзе, вырасла на 9% у параўнаньні з папярэднім годам.