Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 сакавіка: Масьленіца, 135-годзьдзе забойства цара Аляксандра ІІ Ігнатам Грынявіцкім


Забіты цар Аляксандар ІІ
Забіты цар Аляксандар ІІ

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Народнае гуляньне «Масьленіца». У праграме: народныя танцы, гарачыя бліны. Месца правядзеньня – унутраны двор гатэлю «Манастырскі» (вул. Кірыла і Мятода, 6). Пачатак а 13:00.

Менская вобл., Дудуткі. У «Дудутках» будуць вызваляць Вясну зь зімовага палону. Гасцей чакае насычаная анімацыйная праграма - "Шляхецкія забавы" - перацягваньне ліны, баі на бясьпечнай зброі, баі мяшкамі, для самых спрытных – падарункі на масьленічным слупе, а таксама шмат што іншае. Месца правядзеньня - Музэйны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудуткі». Пачатак а 12:00.

Менск. "Масьленка". Dream-band "Агатка" і дзiцячы цэнтар "Гармонія дзяцінства" запрашаюць адсmвяткаваць доўгачаканы надыход вясны ў прывабным рэстаране "Настальгія". Музычны-гульнёвая праграма для дзетак i дарослых, майстар-кляса, смачныя блiнцы. Рэстаран "Настальгія". (Іванаўская, 43) Пачатак а 12:00

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1881 — Расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнаціям Грынявіцкім.

1938 — Расейская мова уведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

1943 — Памёр Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928–1943). Пахаваны ў Празе.

Ля магілы Васіля Захаркі
Ля магілы Васіля Захаркі



1954 — Нарадзіўся Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі (2003-2010)

1965 — Нарадзіўся Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык

1989 — Была вынайдзена сусьветная павуціна (World Wide Web, WWW), больш вядомая як інтэрнэт. Вынаходнікам Інтэрнэту лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады дакумэнт, азагалоўлены «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы WWW.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

ЦЫТАТА ДНЯ

«Мне не давядзецца ўдзельнічаць у апошняй барацьбе. Лёс асудзіў мяне на раньнюю пагібель, і я не ўбачу перамогі, ня буду жыць ніводнага дня, ані гадзіны ў сьветлы час перамогі, але лічу, што сваёй сьмерцю зраблю ўсё, што павінен быў зрабіць, і большага ад мяне ніхто, ніхто на сьвеце патрабаваць не можа».

З тэстамэнту Ігнація Грынявіцкага, які забіў імпэратара Аляксандра ІІ і загінуў сам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG