Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 гадзін трывала акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску

абноўлена

Актывісты 9 траўня сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на чарговую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.


Паводле Вольгі Мікалайчык, усяго было складзена 16 пратаколаў. Спачатку 12, перад заканчэньнем — яшчэ 4.

Удзельнікі прасьпявалі гімн Украіны, праскандавалі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь» і на гэтым a 18:20 завершылі акцыю.

Другая хваля пратаколаў за пікет у падтрымку Саўчанкі

У Менску на ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі працягваюць складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Першыя пратаколы паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за несанкцыянаваны пікет былі складзеныя на 12 чалавек.

У другой палове дня пратаколы, як паведамілі актывісты, складаюць адразу на некалькіх чалавек, якія далучыліся да пікету цягам дня.

Убачыўшы амбасадара Расеі Сурыкава, які ішоў у будынак амбасады, удзельнікі акцыі прасьпявалі гімн Украіны, выгукнулі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».

Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Вольга Мікалайчык паабяцала стаяць у пікеце каля амбасады да 18.00.

«Я лічу, што Надзея — сымбал адраджэньня Ўкраіны. Я упэўнены, што прысуд будзе несправядлівы. У нашей суседкі ніколі не было такіх судоў, якія б аб’ектыўна ставіліся да абвінавачаных. У нас, у Беларусі, на жаль, тое ж самае», — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Алесь Марчанка.

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG