Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе ў баях з украінскім войскам загінуў 2081 расеец


Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік афіцыйнага Кіева ўпершыню спаслаўся на сьпіс валянтэраў суполкі «Груз 200 з Украіны ў Расею».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка падзяліўся ў сваім твітэры сьпісам грамадзян Расеі, якія загінулі ў ходзе вайны на Данбасе. Сьпіс складзены валянтэрскай суполкай «Груз 200 з Украіны ў Расею». Зь невядомых прычын спасылка ў твітэры перастала працаваць, але дзейнічае такі адрас.

Сьпіс абнаўляецца штомесяц. На сёньня ў ім 2081 пункт — гэта і поўныя імёны-прозьвішчы з датамі жыцьця і месцамі пахаваньня, і кароткія пазыўныя, і імёны тых, хто прапаў бязь вестак.

Афіцыйная Масква абвяргае ўдзел расейскіх вайскоўцаў у канфлікце на Данбасе. Афіцыйны Кіеў раней не спасылаўся на дасьледаваньні суполкі «Груз 200».

Агулам у канфлікце, паводле зьвестак ААН, было забіта 9167 чалавек, атрымалі раненьні 21 440, каля 1,6 млн сталі ўнутранымі ўцекачамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG