Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што бывае з-за доўгіх сьвятаў: у кітайскім ліфце, адключаным месяц таму, знайшлі цела жанчыны


У адключаным ліфце жылога дома ў горадзе Сіань у цэнтры Кітаю знойдзена цела жанчыны, якая праляжала там больш за месяц, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Ліфт быў адключаны яшчэ 30 студзеня двума рабочымі, якія праводзілі тэхабслугоўваньне, бо ў будынку меўся яшчэ адзін. Цела знайшлі толькі 1 сакавіка, калі на месца прыбылі іншыя рабочыя.

Паводле мясцовых журналістаў, на ўнутраных сьценках ліфта знойдзеныя драпіны.

Паведамляецца, што часткова такі доўгі перапынак паміж візытамі рабочых тлумачыцца доўгім сьвяткаваньнем Новага году па кітайскім календары.

Паліцыя разглядае тое, што здарылася, як ненаўмыснае забойства. Па гэтай справе ўжо арыштавана некалькі чалавек.

Рабочыя сьцьвярджаюць, што крычалі, каб праверыць, ці няма каго ў ліфце, аднак ня сталі зазіраць ўнутр.

Як удакладняюць мясцовыя ўлады, загінулай жанчыне было 43 гады, яна жыла адна, і члены сям’і наведвалі яе рэдка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG