Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ганьба!» — камэнтатар Новікаў на канале «Беларусь 5» зьвярнуўся са скаргай да міністра Шуневіча


Інцыдэнт адбыўся 5 сакавіка, на другі дзень пасьля таго, як беларуская міліцыя адзначыла прафэсыйнае сьвята.

Вядомы камэнтатар гандбольных і футбольных гульняў Сяргей Новікаў падчас наўпроставага рэпартажу на канале «Беларусь 5» гандбольнай сустрэчы ў Берасьці паміж мясцовым клюбам імя Мяшкова і клюбам «Скьерн» з Даніі пераказаў пачутае ад заўзятараў пра дзеяньні міліцыянтаў на ўваходзе на матч, паведамляе by.tribuna.com.

«Інакш, як ганьбай пачутае не назавеш», — у выніку мяркуе журналіст, які зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Ігар Шуневіча з заклікам разабрацца ў канфлікце і распрацаваць захады бясьпекі, якія задаволяць усе бакі.

Паводле заўзятараў, на ўваходзе ў спорткомплекс «Вікторыя», дзе праводзілася гульня гандбалістаў, міліцыянты зацягнулі дагляд да 50 хвілін, з-за чаго амаль траціна гледачоў спазьніліся на пачатак матчу. Тэлекамэнтатар у эфіры распавёў пра аналягічны выпадак са свайго ўласнага досьведу, які дэманструе, што ў дзеяньнях міліцыянтаў адносна спартовых заўзятараў з цягам часу мала што мяняецца.

Тым ня менш, у гульні ў Берасьці перамагла беларускай каманда, якая прабілася ў 1/ 8 гандбольнай лігі чэмпіёнаў Эўропы. Гульня закончылася з лікам 27:23 на карысьць беларусаў, папярэдняя сустрэча мела нічыйны вынік 31:31.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG