Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Стамбулу забіла дзьвюх нападніц на пастарунак. Відэа


Выбух у Стамбуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:06 0:00
Наўпроставы лінк

Выбух у Стамбуле

У сераду ў стамбульскім раёне Байрампаша дзьве жанчыны напалі на аддзяленьне паліцыі, у якім знаходзіліся сілы хуткага рэагаваньня (АМАП). Жанчыны, чые твары затулялі капюшоны, былі ўзброеныя — адна аўтаматам, другая — ручнымі гранатамі. Яны абстралялі паліцэйскі аўтобус і кінулі гранату ў напрамку паліцэйскіх, але граната не ўзарвалася. Асобы нападніц пакуль не ўстаноўленыя, прычыны нападу таксама невядомыя.

Адзін паліцыянт (паводле іншых дадзеных — двое) падчас перастрэлкі быў лёгка паранены ў руку.

Зрабіўшы некалькі стрэлаў і закідаўшы паліцэйскі ўчастак гранатамі, жанчыны ўзялі ў закладнікі кіроўцу таксі і запатрабавалі, каб ён павёз іх зь месца нападу.

Паліцыя пачала перасьледаваць аўтамабіль, і тэрарысткі забарыкадаваліся ў адным з будынкаў на вуліцы Газі (Gazi). Праваахоўныя органы разгарнулі маштабную апэрацыю. Пазьней агенцтва AP паведаміла, што абедзьве жанчыны былі забітыя пры штурме.

У апошні год у Стамбуле і Анкары адбыліся некалькі тэрактаў. У студзені 28-гадовы сірыец-сьмяротнік падарваў сябе на цэнтральнай плошчы Стамбулу ў турыстычным раёне Султанхамет — загінулі 10 замежнікаў, яшчэ 15 чалавек былі параненыя. У лютым у цэнтры Анкары ва ўрадавым квартале тэрарысты ўзарвалі аўтобус, які перавозіў вайскоўцаў — 28 чалавек загінулі, 61 атрымаў раненьні.

Год таму на паліцэйскі ўчастак у Стамбуле напала 19-гадовая ўраджэнка дагестанскага гораду Дэрбент Дыяна Рамазанава. Каб патрапіць у пастарунак, маладая жанчына сказала паліцыянтам па-ангельску (па іншых зьвестках — па-руску), што страціла кашалёк. Апынуўшыся ўнутры будынка, яна прывяла ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, замацаванае на целе. Двое паліцэйскіх, якія знаходзіліся ў тым жа памяшканьні, атрымалі раненьні, адзін зь іх пазьней памёр у лякарні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG