Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты зьбіраюць сродкі на помнік Чаркашыну


Алесь Чаркашын ва Ўкраіне, архіўнае фота
Алесь Чаркашын ва Ўкраіне, архіўнае фота

У сядзібе партыі БНФ адбудзецца вечарына памяці Алеся Чаркашына, прымеркаваная да паўгодзьдзя з дня ягонай гібелі.

Імпрэза мае на мэце ня толькі ўшанаваньне памяці Алеся Чаркашына, які быў адным з актывістаў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», але таксама і збор сродкаў на ўсталяваньне помніка на ягонай магіле, паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў акцыі, сустаршыня БХД Павал Севярынец:

Павал Севярынец
Павал Севярынец

«Перадусім гэта будзе музычна-творчая вечарына з удзелам такіх вядомых бардаў, як Зьміцер Захарэвіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Зьміцер Бартосік і іншыя. Мастак Алесь Пушкін зладзіць выставу сваіх работ, сярод якіх — партрэты Алеся Чаркашына. Акрамя таго, скульптар Гэнік Лойка прэзэнтуе праект помніка Алесю Чаркашыну. Мы маем распачаць збор сродкаў на яго ўсталяваньне. Частка сродкаў ужо ёсьць, але іх недастаткова, таму ізноў працягнем гэтую акцыю, каб пасьпець усталяваць помнік Алесю да гадавіны ягонай гібелі, якая прыпадае на жнівень гэтага году».

Партрэт Алеся Чаркашына аўтарства Ўладзімера Анішчанкі. Амбасада Ўкраіны ў Менску.
Партрэт Алеся Чаркашына аўтарства Ўладзімера Анішчанкі. Амбасада Ўкраіны ў Менску.

Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне, адрас — Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3А.

Алесь Чаркашын — былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД — ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. 10 жніўня быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе. Памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы ва ўзросьце 33 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG