Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт шукае распальваньне варожасьці і парнаграфію на 1863x.com


Belarus - 1863x website, website screenshot
Belarus - 1863x website, website screenshot

Стваральнік сайта, вядомы як Jhon Silver, дагэтуль знаходзіцца недзе ў Расеі, яго можа чакаць экстрадыцыя.

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова пацьвердзіла БелаПАН, што СК распачаў і расьсьледуе крымінальную справу па публікацыях у блогу 1863x.com. Справа вядзецца па ч.1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розьні) і ч.2 арт 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Раней грамадзкі актывіст Павал Юхневіч распавядаў, што стваральнік 1863x.com, вядомы як Jhon Silver, затрыманы зь невядомай прычыны ў Расеі, знаходзіцца ў СІЗА і чакае экстрадыцыі ў Беларусь. На 1 сакавіка, як распавёў Юхневіч БелаПАН, новай інфармацыі няма:

«Наколькі я разумею, зь беларускага боку ўсе працэдурныя пытаньні выкананыя. Засталіся толькі дзеяньні расейскага боку. Ён пакуль не экстрадаваны, сустракаўся з адвакатам там, адчувае сябе нармальна».

Тэматыка створанага ім паўтара года таму сайта 1863x.com — выкрыцьцё мітаў, на якіх трымаецца пракрамлёўская ідэалёгія ў Беларусі, роля РПЦ у прасоўваньні «рускага міру», «казакі» ў міліцэйскіх пагонах, абароназдольнасьць войска Беларусі, беларускія нацыянальныя героі гісторыі і сучаснасьці ў несавецкім ракурсе і гэтак далей.

Ад 25 студзеня, калі зьявілася інфармацыя пра затрыманьне Jhon Silver, блог не абнаўляўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG