Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнікі з «Нафтану» бралі хабары — прадпрыемству нанесеная шкода ў 46 мільярдаў рублёў


Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да службовых асобаў ААТ «Нафтан». Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Як паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту Беларусі, намесьнік генэральнага дырэктара і двое яго падначаленых у чэрвені 2011 году ўступілі ў змову з трыма прадстаўнікамі камэрцыйных структураў і атрымлівалі хабары за заключэньне кантрактаў з «Нафтанам».

Напрыклад, пры заключэньні аднаго з кантрактаў у лютым 2013 году абвінавачаныя павінны былі атрымаць больш за 900 тысяч эўра, аднак не змаглі давесьці свой злачынны намер да канца, бо былі затрыманыя апэратыўнымі супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў.

Усяго ў выніку заключаных кантрактаў па неабгрунтаваным кошце, ААТ «Нафтан» панёс шкоду на суму больш за 46 мільярдаў рублёў, а сума хабараў гэтым службовым асобам склала больш за 240 тысяч эўра.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG