Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пасьля ператрусу ў доме Ярузэльскага канфіскавана 17 папак з дакумэнтамі


Праціўнікі Ярузэльскага нясуць плякат "Здраднік, узнагароджаны Пуціным"
Праціўнікі Ярузэльскага нясуць плякат "Здраднік, узнагароджаны Пуціным"

Ператрус у доме, дзе пражывае ўдава генэрала Барбара Ярузэльска, працягваўся 10 гадзінаў.

Пракурор Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) Польшчы забраў з дома Войцэха Ярузэльскага 17 папак з дакумэнтамі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Інстытута ў панядзелак са спасылкай на прадстаўніка прэс-службы Агнэшку Сапінську-Ярэмчак.

У паведамленьні гаворыцца, што 29 лютага 2016 году пракурор рэгіянальнай камісіі па расьсьледаваньні злачынстваў супраць польскага народа ў Варшаве ў суправаджэньні паліцыі правёў у доме, які належыць удаве Войцэха Ярузэльскага, працэсуальныя дзеяньні з мэтай канфіскацыі дакумэнтаў, якія павінны быць перададзеныя ў ІНП. У выніку былі канфіскаваныя 17 пакетаў дакумэнтаў. «Яны будуць дасьледаваныя пракурорам ІНП з удзелам спэцыялістаў-архівістаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ператрус у доме Ярузэльскага працягваўся 10 гадзінаў. Як падкрэсьлілі ў Інстытуце, ён быў праведзены «у межах сьледзтва па справе аб утойваньні дакумэнтаў, якія падлягаюць перадачы ў ІНП, асобай, якая ня мае на гэта права».

Інфармацыя была пацьверджаная сям’ёй Ярузэльскага, прадстаўнікі якой паведамілі, што пракуроры цікавіліся асабістым архівам генэрала. У мінулым годзе ІНП пачаў расьсьледаваньне дакумэнтаў, якія нібыта даказвалі, што Ярузэльскі супрацоўнічаў з ваеннай контравыведкай у 1940-х і 1950-х гадах.

Ярузэльскі быў прэм’ер-міністрам Польшчы з 1981 па 1985 год і кіраўніком дзяржавы з 1985 па 1990 год, калі ён быў зьменены абраным дэмакратычным шляхам Лехам Валэнсам. У 1990 годзе пайшоў з палітычнай арэны, а ў 1991 годзе — з войска. 25 мая 2014 году Ярузэльскі памёр на 91-м годзе жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG