Падарункі ад ІП - Ураду #плошча https://t.co/X1Rk4DoWz3
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: "Указ 222 — вешалка беларускаму народу!" Чыноўнікам "прызначылі" падарункі — пінжакі, майткі, вушанкі… https://t.co/4zxxTXj0Cm
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
«Мы бачым будучыню без дыктатуры» — студэнты падтрымалі ІП
На мітынгу прадпрымальнікаў прысутнічаюць студэнцкія актывісты, яны прынесьлі транспарант «Мы бачым будучыню без дыктатуры».
Менская #плошча зараз Фота @nasa_niva https://t.co/KAjFyl4ipG
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Міліцыя сьцеражэ #плошча https://t.co/iSQkw1VVmj
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Будучыня без дыктатуры. Яшчэ адна расьцяжка #плошча https://t.co/g7vpVqLkE0
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: "Крышка ўраду! Урад гэтай крышкай накрыем!" https://t.co/mCos2kFLlC
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: прадпрымальнікі дораць пратэрмінаваную прадукцыю, курткі і майткі, Лукашэнку, Мясьніковічу, Ярмошынай… https://t.co/6bsBZFToaQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: Вольга Мікалайчык патрабуе спыніць "эканамічны генацыд". Зараз будзе пэрфоманс "кірмаш-222" https://t.co/y9ptHBQMbN
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Удзельнікі ачапілі трыбуну і не падпускаюць міліцыю на #плошча https://t.co/XpeycVKZcX
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Каля 200 чалавек зараз на #плошча Людзі стаяць у жывым ланцугу, каб не даць затрымаць вядучых
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Лябедзька заклікаў не даваць міліцыянтам пашпарты
«Прадпрымальнікі не абмяжоўваюцца гандлёвымі кропкамі, дзе працавалі, а выходзяць на плошчу», — сказаў лідэр АГП на мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску.
Анатоль Лябедзька праз мэгафон заклікаў не даваць супрацоўнікам міліцыі пашпартныя зьвесткі:
«Мы грамадзяне Беларусі і нічога не парушаем».
На мітынгу прадпрымальнікаў пэнсіянэры пратэстуюць супраць жыровак
На Кастрычніцкай плошчы, дзе а 15 гадзіне пачаўся мітынг прадпрымальнікаў за адмену ўказу № 222, сабралося шмат людзей сталага ўзросту.
У інтэрвію Свабодзе яны кажуць, што не зьяўляюцца прадпрымальнікамі, але падтрымліваюць ІП у іх змаганьні супраць законаў, якія накладаюць абмежаваньні на іх дзейнасьць.
Пэнсіянэры кажуць, што прыйшлі на плошчу, бо хацелі б задаць чыноўнікам пытаньні што да павышэньня коштаў на паслугі ЖКГ.
#Плошча: людзі на ўсялякі выпадак усталі ў жывое кола, бароняць сьпікераў https://t.co/lR5lJ4sc2V
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Ціхары як заўсёды здымаюць пратэстуючых #плошча https://t.co/mhJjeoOfL4
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: мэгафон у Макаева: мітынг за тое, каб мелі права людзьмі звацца, міліцыянтаў калі што "выводзіць за карак" https://t.co/GpY85pjmVZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: Лябедзька заклікае не даваць міліцыянтам перапісваць асабістыя зьвесткі! https://t.co/2bJm0dMCWo
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: прыйшлі Лябедзька, Рымашэўскі. Лябедзька: "Прадпрымальнікі ўсё больш становяцца Грамадзянамі" https://t.co/Cad36IEaYi
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016