Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскім прадпрымальнікам давядзецца выйсьці на вуліцу, — Яскевіч


Адзін з сходаў прадпрымальнікаў у Віцебску, на пярэднім пляне — Ірына Яскевіч. Архіўнае фота
Адзін з сходаў прадпрымальнікаў у Віцебску, на пярэднім пляне — Ірына Яскевіч. Архіўнае фота

Адміністрацыя гандлёвага цэнтру «Эвіком», дзе раней зьбіраліся прадпрымальнікі, папярэдзіла: сходы з удзелам прадстаўнікоў розных гандлёвых аб’ектаў гораду — «непажаданыя».

Праз гэта віцебскім прадпрымальнікам давядзецца зьбірацца на вуліцы, паведаміла Ірына Яскевіч, кіраўніца аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам»:

«На мінулым тыдні мы атрымалі такое папярэджаньне. Ніякіх рэпрэсій з боку адміністрацыі пакуль не было, аднак мы вырашылі дарма не рызыкаваць: падчас мінулага сходу выйшлі ў двор гандлёвага цэнтру. Склалася так, што са сьнежня мінулага году, калі мы пачалі тлумачыць віцебскім уладам, што вымушаны спыніць працу, усе сходы праходзілі тут, на „Эвікоме“. І ў студзені, і ў лютым мы зьбіраліся тут, а паколькі ў прадпрымальнікаў праблемы агульныя, то на сходы прыходзілі і прадстаўнікі іншых кірмашоў ды гандлёвых цэнтраў. Хіба можна людзей праганяць са сходу, калі мы спрабуем вырашыць такія надзённыя пытаньні, як пэрспэктывы нашай працы?»

Чарговы сход віцебскіх прадпрымальнікаў заплянаваны на другую палову тыдня. Ірына Яскевіч не выключае, што яго давядзецца праводзіць на вуліцы. Але ў гэтым ёсьць рызыка: актыўнасьць прадпрымальнікаў можа быць расцэнена праваахоўнымі органамі як парушэньне грамадзкага парадку — арганізацыя і правядзеньне вулічных акцый. 17 лютага менскі суд Маскоўскага раёну ўжо пакараў лідэрку індывідуальных прадпрымальнікаў Ірыну Яскевіч — яе аштрафавалі на 25 базавых велічынь (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў) якраз «за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прадстаўнікі спэцслужбаў прысутнічаюць у натоўпе падчас кожнага сходу, адзначаюць віцебскія прадпрымальнікі. Яны фіксуюць асобы выступоўцаў, асабліва падчас асабліва вострых дыскусій або плянаваньня паездак на акцыі ў Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG