Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады хочуць сабраць бізнэсмэнаў беларускай дыяспары на зьезд у кастрычніку


Дзелавы форум прадстаўнікоў бізнэсу — этнічных беларусаў замежжа можа прайсці ўвосень сёлета, паведаміў старшыня праўлення Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой «Радзіма» Максім Дубянок.

Паводле яго слоў, папярэдне зьезд намечаны на кастрычнік, але дакладная дата пакуль ня вызначана.

«Цяпер мы распрацоўваем канцэпцыю праграмы гэтага зьезду, удакладняем сьпіс удзельнікаў, аналізуем зацікаўленасць як з боку замежных, так і беларускіх партнэраў. Ня ўсё так проста, але галоўнае, што ёсьць жаданьне, як з боку беларускага грамадзкага сэктару, так і з боку дзяржаўных органаў, перш за ўсё МЗС», — сказаў старшыня таварыства «Радзіма».

Упершыню пра ініцыятыву «Радзімы» правесьці такі форум стала вядома ў сакавіку 2015 году. На сустрэчы з прэсай Дубянок адзначаў, што ў суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, «ёсьць вялікая зацікаўленасьць у сфэры экспарту беларускіх тавараў».

Ён таксама выказаў здагадку, што эканамічны форум «паспрыяе разьвіцьцю сумеснай дзейнасьці паміж беларусамі замежжа і беларускай дзяржавай у галіне пашырэньня беларускага экспарту, інвэстыцый, эканамічнай дзейнасьці».

У пачатку ліпеня 2015 году пры МЗС адбылося першае пасяджэньне кансультацыйнай рады ў пытаньнях беларускай дыяспары, на якім «Радзіма» зноў выступіла з прапановай правесьці дзелавы форум. Міністар Уладзімір Макей падтрымаў ініцыятыву. У канцы ліпеня на адрас «Радзімы» прыйшоў ліст з МЗС, у якім ведамства пацвердзіла сваю гатоўнасць сумесна рэалізаваць гэты праект у 2016 годзе.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG