Эпіцэнтрам удару цыклёну пад назвай «Ўінстан» на Фіджы стаў востраў Кора, дзе пражывае каля 4500 чалавек. Магутны парывісты вецер сілай больш за 170 міляў у гадзіну разбурыў амаль усе дамы на востраве, паведамілі мясцовыя чыноўнікі 22 лютага.
«Цэлыя вёскі былі разбураныя, дамы і насаджэньні пашкоджаныя, абарваныя лініі электраперадач і больш за 8100 чалавек цяпер знаходзяцца ў больш чым 70 цэнтрах эвакуацыі», — паведаміў намесьнік генэральнага сакратара ААН Стывэн О’Браен.
Агулам 900-тысячная Фіджы ахоплівае больш за сотню населеных выспаў.
Улады заяўляюць пра цяжкасьці з сувязьзю з самымі аддаленымі выспамі ў выніку цыклёну, які прайшоў 21 лютага.
Улада Фіджы абвясьціла стан стыхійнага бедзтва на працягу бліжэйшага месяца.