У адкрытым лісьце, накіраваным у панядзелак да мільёнаў спажыўцоў прадукцыі Apple, Кук заявіў, што кампанія «зусім не сымпатызуе тэрарыстам», аднак, калі яна выканае патрабаваньне амэрыканскіх праваахоўных органаў і распрацуе спосаб, каб узламаць iPhone Саеда Рызвана Фарука, то гэта створыць прэцэдэнт для шматлікіх далейшых спробаў атрымаць доступ да зьмесьціва смартфонаў іншых асобаў, — паведамляе «Голас Амэрыкі».
Паводле Кука, гэта стварае для карыстальнікаў прадукцыі Apple рызыку староньняга доступу да іх асабістай фінансавай і мэдыцынскай інфармацыі, а таксама да дадзеных аб іх месцазнаходжаньні і да фатаграфій, якія захоўваюцца ў смартфонах.
«Ніводзін разумны чалавек не прызнае гэта прымальным», — перакананы Кук.
У панядзелак фэдэральны суд ЗША працягнуў слуханьні, зьвязаныя з адмовай Apple выканаць патрабаваньне Міністэрства юстыцыі ЗША і знайсьці спосаб узламаць смартфон Фарука, атрыманы ім ад працадаўцы.
На мінулым тыдні суд пастанавіў, што кампанія павінна распрацаваць праграмнае забесьпячэньне, якое дазволіць ФБР падабраць пароль да тэлефона Фарука — амэрыканскага грамадзяніна мусульманскага веравызнаньня, які разам са сваёй жонкай-пакістанкай Тафшын Малік учыніў тэракт у Сан-Бернардына.
Аднак кампанія адмовілася выканаць умовы «беспрэцэдэнтнай» пастановы суду і распрацаваць «дзіру» ў сыстэме бясьпекі iPhone, якая паставіць карыстальнікаў пад пагрозу ўзлому.
Apple ня хоча выдаваць праваахоўнікам пароль падазраванага
Кіраўнік кампаніі Apple Цім Кук назваў «жудаснымі» патрабаваньні ўраду ЗША распрацаваць спосаб атрыманьня доступу да абароненага паролем смартфона аднаго з нападнікаў, якія застрэлілі 14 чалавек у каліфарнійскім горадзе Сан-Бэрнардына летась.