Афіша
У многіх месцах пройдуць падзеі да Міжнароднага дня роднай мовы. Напрыклад, у Берасьці — адкрыты ўрок ад «Мова нанова» для дзетак (New York Coffee, б-р Касманаўтаў, 40, пачатак а12-й). Там жа пакажуць лялечны спэктакль зь лямцавай батлейкі, пройдзе выстава-продаж кніг на роднай мове. Увечары гурт «Стары Ольса» запрашае на сярэднявечную дыскатэку. (ТТ Фантазія, вул. Сікорскага, 76, пачатак а 19:30).
У Бабруйску — акцыя «Беларусь, я люблю цябе» (плошча Леніна, пачатак аб 11-й).
На Камсамольскім возеры ў сталіцы — першы чэмпіянат Беларусі і Менску па зімовым (лядовым) плаваньні. Заплывы мужчын і жанчын на 25, 50, 100, 200, 300 і 450 м брасам і вольным стылем, эстафэта 4×25м, а таксама заплывы для ўсіх жадаючых без уліку часу. Пачатак а 12-й, каля станцыі ОСВОД, вул. Прагрэсіўная, 29.
Парфумэрная майстэрня Улада Рэкунова запрашае на прэзэнтацыю «Пах мужчыны». Абяцаюць прадставіць і духі, інсьпіраваныя асобай У. Пуціна. (Дом карцін, Менск, пр. Пераможцаў 89/3. Пачатак а 12-й).
У менскім мікрараёне Ўручча пройдзе кірмаш «Рыба Беларусі». Сажалкавую рыбу можна будзе набыць таньней, чым у гандлёвай сетцы. (Русіянава, 1 , з 9:00 да 16:00).
У 20:20 у тэлеэфір выйдзе Зона Свабоды — штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. Сёньня ў праграме: Ці зьняў Захад санкцыі, як шапку перад «бацькам»? Умацуе або зьмякчыць рэжым Лукашэнкі крок Эўразьвязу? Якім будзе стан правоў чалавека ў Беларусі з 1 сакавіка? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Францішак Вячорка, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Таксама ў гэты дзень
1918 — у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
1925 — БДУ закончыў першы выпуск спэцыялістаў — 55 эканамістаў і юрыстаў.
1947 — нарадзіўся Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзяяч.
1962 — нарадзіўся Аляксей Шадзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно.
1963 — памёр Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 — памёр Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.
1963 — памёр Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.
2012 — памёр Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
2014 — Вярхоўная Рады Ўкраіны ўстанавіла гэтую дату пачаткам расейскай акупацыі Крыму.