Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расейскі корпус рэактара АЭС прыехаў у Беларусь: ВІДЭА


Корпус рэактара першага энэргаблёку Беларускай АЭС перасек беларускую мяжу ў сьнежні. Яго абяцалі нікому не аддаць.

На афіцыйным акаўнце Беларускай АЭС на Youtube апублікаванае відэа прыезду корпусу рэактара першага энэргаблёку Беларускай АЭС. Корпус прыбыў яшчэ 24 сьнежня мінулага году, але відэа пад трывожную музыку «Время, вперёд» было апублікаванае толькі 18 лютага.

На пляцоўку будаўніцтва АЭС корпус прыехаў цягніком, але меў складаны шлях: спачатку з валгадонскага «Атаммашу» яго везьлі аўтатранспартам да Цымлянскага вадасховішча на поўдні Расеі, адтуль да Вялікага Ноўгараду рачным шляхам, далей да Астраўца чыгункай.

«Корпус ужо ў нас, і мы яго ўжо нікому не аддамо», — казаў галоўны інжынэр дзяржпрадпрыемства «Беларуская АЭС» Анатоль Бондар у сьнежні. Гэты корпус важыць 330 тон, мае вышыню 13 мэтраў і дыямэтар 4,5 мэтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG