Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працаўладкаваны яшчэ адзін памілаваны Лукашэнкам карупцыянэр


Уладзімер Волкаў, архіўнае фота
Уладзімер Волкаў, архіўнае фота

Былы намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Волкаў датэрмінова выйшаў на волю і ўзначаліў дырэкцыю аб’ектаў, якія будуюцца Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводам.

Паводле парталу tut.by, Волкаў памілаваны кіраўніком краіны.

Адзін са знаёмых Волкава лічыць, што былы намесьнік старшыні «Белнафтахіма» «стаў ахвярай разборак канкуруючых камэрцыйных структур, на бок адной зь якіх сталі сілавікі».

У траўні 2014 году Ўладзімер Волкаў быў асуджаны да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Суд палічыў былога намесьніка старшыні «Белнафтахіма» вінаватым у атрыманьні хабару ў буйным памеры. Сам Волкаў не прызнаў сваю віну ў інкрымінаваных яму злачынствах.

Нядаўна датэрмінова выйшлі на волю яшчэ некалькі чыноўнікаў, асуджаных за карупцыю. Былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў прызначаны дырэктарам сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пятровічы», што ў Смалявіцкім раёне. Ён быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабару і перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

Былы дырэктар «Магілёўдрэва» Андрэй Вусаў датэрмінова выйшаў на свабоду і атрымаў пасаду на «Строммашыне». Ён быў асуджаны на 8 гадоў.

Былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы, грамадзянін Расеі Георгій Саракашыш, які быў асуджаны на 6 гадоў турмы за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі таксама выйшаў на волю датэрмінова. Дзе ён працаўладкаваны, пакуль невядома.

Былы старшыня Чашніцкага райвыканкаму Ўладзімер Булай прызначаны кіраваць акцыянэрным таварыствам «Кляновічы» ў Крупскім раёне. Калі іншыя чыноўнікі, асуджаныя за карупцыю, часткова адбылі пакараньне, то пра суд над Булаем зьвестак няма.

Таксама Лукашэнка вызваліў экс-віцэ-«мэра» Баранавічаў Ігара Стасевіча і былога дырэктара Бабруйскага мясакамбінату Віктара Хадасевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG