Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымая новая дата правядзеньня кангрэса дэмакратычных сіл — 14 ці 15 траўня


Уладзімер Някляеў.
Уладзімер Някляеў.

Аргкамітэт па правядзеньні кангрэсу дэмакратычных сіл на пасяджэньні 18 лютага прыняў часовы парадак вылучэньня дэлегатаў і зацьвердзіў магчымую дату форуму — 1 4 або 15 мая.

Аргкамітэт па правядзеньні кангрэсу дэмакратычных сіл на пасяджэньні 18 лютага прыняў часовы парадак вылучэньня дэлегатаў і зацьвердзіў магчымую дату форуму — 1 4 або 15 мая.

Пра гэта паведаміў адзін з членаў аргкамітэту Ўладзімір Някляеў.

Паводле яго слоў, пасьля перамоваў з палітычнымі партыямі і іншымі арганізацыйнымі структурамі аб іх ўваходжаньні ў аргкамітэт кангрэсу, якія расьцягнуліся на некалькі месяцаў​, прынятае рашэньне перайсьці да канкрэтных дзеяньняў па яго падрыхтоўцы.

Пры гэтым прыняцьце часовага парадку вылучэньня дэлегатаў на кангрэс дэмсілаў і зацьвярджэньне прыблізнай даты яго правядзеньня зьвязаныя з тым, што аргкамітэт ня хоча «зачыняць дзьверы перад партнэрамі па дэмакратычным руху», паведаміў Някляеў. «Яны ў любы момант могуць далучыцца да працы аргкамітэту. Калі нешта ў парадку вылучэньня дэлегатаў і даце кангрэсу будзе іх не задавольваць, мы гатовыя абмяркоўваць і прымаць іх прапановы», — сказаў палітык.

Згодна з часовым парадкам, асноўным спосабам вылучэньня дэлегатаў зьяўляецца правядзеньне сходаў, на якіх адзін дэлегат вылучаецца ад 10 чалавек. Калi правядзеньне сходу немагчыма, чалавек можа сабраць 10 подпісаў за вылучэньне яго дэлегатам, прадставіўшы гэтыя подпісы ў аргкамітэт кангрэсу. Можа быць і іншы спосаб вылучэньня дэлегатаў у сельскай мясцовасьці, дзе немагчыма сабраць 10 подпісаў. У асобных выпадках аргкамітэт гатовы пайсьці насустрач чалавеку, які хоча прыняць удзел у кангрэсе.

Някляеў адзначыў, што пры цяперашніх магчымасьцях аргкамітэту ў мерапрыемстве могуць узяць удзел да 500 чалавек.

Палітык таксама паведаміў, што ў сувязі зь перамовамі, якія зацягнуліся, аргкамітэт не пасьпявае правесьці кангрэс да 25 сакавіка, як плянавалася раней. Таму новая дата яго правядзеньня — 14 або 15 траўня.

На наступным пасяджэньні аргкамітэту, якое адбудзецца 23 лютага, па словах Някляева, «будуць абмеркаваны тыя пасланьні, якія плянуецца агучыць на кангрэсе». «Яны, у першую чаргу, зьвязаныя з палітычнай і эканамічнай сытуацыяй у краіне. Менавіта дзеля гэтага праводзіцца кангрэс, а не дзеля мітычнага аб’яднаньня. Мы лічым, што на кангрэсе дэмакратычная супольнасьць павінна прадставіць шляхі выхаду з сёньняшняга тупіку. Калі ўлада гэтага зрабіць ня можа, гэта становіцца мэтай дэмакратычных сіл. Акрамя пашыранай эканамічнай праграмы мы распрацоўваем скарочаны яе варыянт, дзе пытаньні стану грамадзтва і шляхі выхаду з крызысу будуць сфармуляваны і данесеныя да грамадзтва», — сказаў Някляеў.

Правядзеньне кангрэсу дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазыцыі ініцыявала 17 сьнежня 2015 году група вядомых грамадзкіх дзеячаў. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту па падрыхтоўцы кангрэсу. Цяпер акрамя іх у склад аргкамітэту ўваходзяць Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG