Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На загад Лукашэнкі беларускія «губэрнатары» ўзялі ў рукі зброю


Сёньня пад Менскам старшыні аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму правяраюць сваю ваенную падрыхтоўку ў рамках збору па тэрытарыяльнай абароне.

Пра гэта піша БЕЛТА.

У занятках, якія праходзяць на вайсковым стрэльбішчы 120-й асобнай мэханізаванай брыгады, таксама бяруць удзел намесьнікі губэрнатараў і вайсковыя камісары.

Кіраўнікі выканаўчай улады маюць адпрацоўваць стральбу зь пісталетаў, аўтаматаў Калашнікава, снайпэрскіх вінтовак і ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.

Паведамляецца, што чыноўнікі адпрацоўваюць пытаньні агнявой падрыхтоўкі, абсталяваньня месцаў разьмяшчэньня ў зімовых умовах, аснашчэньня тэрытарыяльных войскаў узбраеньнем, сродкамі сувязі, рэчавай і іншай маёмасьцю.

Учора Аляксандар Лукашэнка загадаў правесьці праверку гатоўнасьці войскаў тэрытарыяльнай абароны Беларусі. «Пляны ёсьць, аб’екты ёсьць, паперы ёсьць, людзі, камандзіры і іншае. А ці гатовыя мы дзейнічаць у ваенных умовах і задзейнічаць усю тэрытарыяльную абарону?» — запытаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG