Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зноў заклікаў афіцыйны Менск да мараторыю на сьмяротнае пакараньне


«Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Эўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца сьмяротнае пакараньне, далучыцца да глябальнага мараторыю ў якасьці першага кроку да яго адмены», — гаворыцца ў заяве Эўразьвязу адносна новага сьмяротнага прысуду ў Беларусі.

Эўразьвяз асудзіў чарговы сьмяротны прысуд, вынесены ў Беларусі 15 лютага Менскім абласным судом Сяргею Хмялеўскаму за цяжкае злачынства.

У заяве ЭЗ выказвае «самыя глыбокія спачуваньні» родным і блізкім ахвяраў, але пры гэтым нагадвае, што асуджаны мае законнае права на абскарджваньне прысуду і гэтае права павінна быць цалкам гарантавана.

«ЭЗ выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня, жорсткага пакараньня, якое ня ў стане дзейнічаць як фактар стрымліваньня», — гаворыцца ў заяве.

Паводле ЭЗ, замена сьмяротных прысудаў на іншыя пакараньні і пачатак грамадзкай дыскусіі пра сьмяротнае пакараньне былі б важным крокам у напрамку далучэньня Беларусі да глябальнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG