Такім чынам на рынку адзначылі трохтысячнага падпісчыка свайго акаўнта ў сацсетцы.
Студэнтка менскага БНТУ Настасься, вядомая ў Instagram як @an.taba, атрымала ад Камароўскага рынку мех бульбы. Яна стала трохтысячным падпісчыкам афіцыйнай старонкі рынку, якую вядзе начальнік аддзелу сацыяльнага разьвіцьця «Камароўкі».
«Наша маленькая перамога», — сьціпла пракамэнтавала яна падзею. Атрымаць падарунак вагой у 30 кг ёй дапамаглі іншыя студэнты БНТУ.
Акаўнт «Камароўкі» ў Instagram на момант публікацыі мае ўжо больш за 3100 падпісчыкаў. У ім публікуюць як фота тавараў з цэнамі, так і здымкі супрацоўнікаў рынку.