Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы

Аляксандар Лукашэнка фактычна выказаўся супраць патрабаваньняў індывідуальных прадпрымальнікаў: улады не зьбіраюцца скасоўваць указ № 222, празь які ў Беларусі паўтара месяца пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое раней плянавала мітынг 15 лютага ў менскім Парку дружбы народаў, адмовілася ад ініцыятывы і спадзяецца на перамовы з урадам. Тым ня меней на мітынг 15 лютага заклікаў прадпрымальнік і актывіст Алесь Макаеў.

15 лютага а 12-ай гадзіне пратэстоўцы сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Стыхійны мітынг доўжыўся больш за гадзіну. Па выніках мітынгу, на які сабраліся каля тысячы прадпрымальнікаў, актывістаў і палітыкаў, вырашылі сабрацца яшчэ раз у наступны панядзелак, 22 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Віцебскія прадпрымальнікі панясуць рэзалюцыю зь сёньняшняга сходу ў адміністрацыю Лукашэнкі. Мітынг абышоўся без затрыманьняў і практычна безь перашкодаў з боку міліцыі і спэцслужбаў.

XS
SM
MD
LG