Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмена санкцыяў супраць уладаў Беларусі — першы пункт парадку дня Эўрапейскай рады


Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу будзе сёньня абмяркоўваць і прымаць рашэньне адносна адмены санкцыяў у дачыненьні да Беларусі.

Беларускае пытаньне стаіць першым на парадку дня. Таксама будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Малдове.

Апроч гэтага, міністры разгледзяць гуманітарную сытуацыю ў Сырыі і абмяняюцца думкамі тое, як Эўрапейскі зьвяз найлепш мог бы паспрыяць ААН у справе мірнага працэсу.

Рада таксама будзе абмяркоўваць пытаньні кліматычнай дыпляматыі ў кантэксьце глябальнага пагадненьня па зьмяненьні клімату, якое было заключана ў Парыжы ў 2015 годзе.

Міністры пачнуць паседжаньне а 9.30 (11.30 па беларускім часе), на 16.30 (18.30 па беларускім часе) заплянаваная выніковая прэсавая канфэрэнцыя, глядзець яе ў рэжыме жывога часу можна будзе тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG