Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Макей выступае за аднаўленьне паўнавартаснага супрацоўніцтва з Эўразьвязам


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

12-14 лютага міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей узяў удзел у 52-й Мюнхенскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі.

«Падчас сустрэч кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства з фэдэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, каардынатарам Фэдэральнага ўрада ФРГ па міжграмадзкім супрацоўніцтве з Расеяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і Ўсходняга партнэрства, спэцыяльным ўпаўнаважаным па пытаньнях старшынства Нямеччыны ў АБСЭ ў 2016 годзе Гернатам Эрлерам, старшынём ўсходняга камітэта нямецкай эканомікі Вольфгангам Бюхеле разгледжаны пэрспектывы двухбаковага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Нямеччынай. З улікам старшынства ФРГ у АБСЭ ў 2016 годзе асобна суразмоўцы спыніліся на тэматыцы супрацоўніцтва ў гэтай арганізацыі», — гаворыцца ў паведамленьні беларускага МЗС.

Уладзімер Макей правёў таксама перамовы з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседства Ёганэсам Ханам, міністрамі замежных спраў Люксембурга, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, шэрагам іншых міністраў краін — сябраў ЭЗ.

Асноўны акцэнт у ходзе гутарак беларускі бок рабіў на неабходнасьці аднаўленьня паўнавартаснага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам, адзначае МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG