Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйв Льюіс і яго каманда — як канадзец трэніруе зборную Беларусі па хакеі

11 лютага ў славацкай Жыліне стартуе міжнародны хакейны турнір Slovakia Cup, у якім возьме ўдзел і нацыянальная зборная Беларусі. Сёньня беларусы сустрэнуцца з гаспадарамі пляцоўкі, заўтра супернікамі будуць швайцарцы.

Гэта адна з апошніх генэральных рэпэтыцыяў перад чэмпіянатам сьвету, які сёлета пройдзе ў Расеі — у Маскве і Санкт-Пецярбурзе.

Напярэдадні фотакарэспандэнт Свабоды наведаў трэніроўку кандыдатаў у галоўную зборную ў сталічнай «Менск-Арэне». Менавіта па заканчэньні вучэбна-трэніровачнага збору трэнэрскі штаб на чале з канадзкім спэцыялістам Дэйвам Льюісам канчаткова вызначыўся з выязным складам.


XS
SM
MD
LG