Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО рыхтуецца да атакі Расеі на краіны Балтыі і Ўсходняй Эўропы


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг

Для гэтага ствараецца сетка новых фарпостаў альянсу, рэзэрваў для ратацыі, складоў узбраеньня, а таксама плян рэгулярных вайсковых вучэньняў, падмацаваных сіламі хуткага рэагаваньня.

Плян прадугледжвае стратэгію хуткага разгортваньня паветраных, марскіх і наземных сілаў, паведамляе служба навінаў «Голас Амэрыкі».

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг адзначыў, што ўзмоцненая «перадавая прысутнасьць» НАТО ва Ўсходняй Эўропе павінна стаць «выразным сыгналам» любому патэнцыйнаму агрэсару, падкрэсьліўшы, што Альянс «адкажа на любую агрэсію супраць любога свайго сябра».

У спробе спыніць Маскву пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе міністры абароны краінаў НАТО ствараюць сетку новых фарпостаў альянсу, рэзэрваў для ратацыі, складоў узбраеньня, а таксама плян рэгулярных вайсковых вучэньняў, падмацаваных сіламі хуткага рэагаваньня.

Колькасьць войскаў, пляны выдаткаў і лягістыку яшчэ трэба будзе вызначыць, але прадстаўнікі НАТО кажуць, што рашэньне пачаць рэалізацыю такой значнай ваеннай прысутнасьці на ўсходніх межах НАТО будзе адным з самых значных для альянсу за апошнія дзесяцігодзьдзі.

Мера была замацаваная рашэньнем Злучаных Штатаў замацаваць у бюджэце на 2017 год $ 3,4 млрд на ініцыятыву па прадстаўленьні гарантыяў бясьпекі краінам Эўропы. Чатырохразовае павелічэньне выдаткаў Вашынгтона ў рэгіёне пойдзе на ратацыю войскаў праз рэгіён, разьмяшчэньне танкаў, бронемашын і іншай падтрымкі.

Згодна з плянам, НАТО можа мець до 1000 вайскоўцаў у кожнай з шасьці краінаў, якія Альянс імкнецца ўзмацніць: Баўгарыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія і Эстонія. Яны будуць падмацаваныя сіламі хуткага рэагаваньня, якія ўключаюць паветраныя, ваенна-марскія сілы і спэцназ агульнай колькасьцю да 40 тысяч вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG