Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ незадаволены хадой рэформаў ва Ўкраіне і можа спыніць выдачу ёй крэдытаў


Крысьцін Лягард заклікала лідэраў Украіны вярнуцца на шлях рэформаў.

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысьцін Лягард дапускае спыненьне выдачы крэдытаў Украіне з-за адсутнасьці рэформаў.

Пра гэта гаворыцца ў яе сёньняшняй заяве, якую цытуе РБК-Ўкраіна:

«Я занепакоеная тым павольным прагрэсам, які дэманструе Ўкраіна ў паляпшэньні дзяржаўнага кіраваньня, у барацьбе з карупцыяй і ў зьніжэньні ўплыву карысьлівых інтарэсаў на палітыку.

Пры адсутнасьці прыкметных намаганьняў, каб надаць новы штуршок рэформаў у кіраваньні дзяржавай і барацьбе з карупцыяй, цяжка ўявіць, што праграма, якую падтрымлівае МВФ, будзе працягвацца і ў далейшым і будзе пасьпяховай.

Украіна рызыкуе вярнуцца да практыкі няўдалых эканамічных крокаў, якіх хапала ў яе нядаўняй гісторыі. Жыцьцёва важна, каб цяпер дзеяньні лідэраў Украіны вярнулі дзяржаву на шлях рэформаў», — заявіла Лягард.

Раней Крысьцін Лягард выказвала спадзяваньне на станоўчае рашэньне адносна выдзяленьня Ўкраіне чарговага траншу МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG