Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная пагадненьням па Данбасе


Прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Марцін Сайдзік
Прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Марцін Сайдзік

У чацьвер, 11 лютага, у Менску пройдзе міжнародная канфэрэнцыя, якая прымеркаваная да гадавіны менскіх пагадненьняў па Данбасе.

Канфэрэнцыя будзе называцца «Менскія пагадненьні праз год: дасягненьні, выклікі, урокі».

На адкрыцьці канфэрэнцыі выступяць міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і спэцыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Марцін Сайдзік.

У канфэрэнцыі прымуць удзел экспэрты з краінаў «нармандзкай чацьвёркі» — Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны. Яны прааналізуюць дасягненьні, няўдачы, урокі і будучыя выклікі выкананьню менскіх дамоўленасьцяў, а таксама выпрацуюць канкрэтныя рэкамэндацыі ўсім бакам канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Канфэрэнцыя праводзіцца ў рамках няўрадавай экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG