Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр скарыў новую вяршыню, беларускі рубель працягвае падаць


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 4 лютага: даляр вырас на 150 пунктаў — да 21 718 рублёў, эўра вырас на 171 пункт — да 23 676 рублёў.

Даляр сёньня дасягнуў чарговага гістарычнага максымуму. Эўра не дацягвае 103 пункты да рэкорду, які быў усталяваны 22 студзеня.

Курс расейскай валюты сёньня зьнізіўся на 2 пункты — да ўзроўню 274 рублі.

Роўна год назад курс даляра быў 15 420. Такім чынам, на працягу году рубель адносна даляра абясцэніўся на 40%. А пачынаючы з 19 сьнежня 2014 году, калі пачалася першая хваля новай дэвальвацыі, — амаль у 2 разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG