Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія вайскоўцы правядуць апэрацыю на Паўночным полюсе


Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009", ілюстрацыйнае фота
Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009", ілюстрацыйнае фота

Дэлегацыя камандаваньня Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прыбудзе ў Беларусь 5 лютага дзеля абмеркаваньня супольных вайсковых вучэньняў і апэрацыі на Паўночным полюсе, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Расеі.

Тактыка-спэцыяльныя вучэньні беларускіх сілаў спэцыяльных апэрацыяў і расейскіх Паветрана-дэсантных войскаў пройдуць у першым паўгодзьдзі 2016 году. У плянах абмен досьведам падрыхтоўкі спэцыяльных падразьдзяленьняў на новым трэнажоры «Аэрадынамічная труба» і выкарыстаньня кіслароднага абсталяваньня пры выкананьні высотных скачкоў. Дэталі «гуманітарнай апэрацыі» на Паўночным полюсе не ўдакладняюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG