Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клюшку Лукашэнкі прадалі за $3600


Грошы, атрыманыя ад продажу на аўкцыёне, дапамогуць дзецям-інвалідам прабегчы паўмаратон.

Клюшка з аўтографам Аляксандра Лукашэнкі, якую той падарыў журналісту Tut.by Юрыю Міхалевічу, была прададзеная на дабрачынным аўкцыёне за 77,5 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 3 600 даляраў), паведамляе Tut.by.

Грошы, якія за клюшку заплаціў пераможца аўкцыёну, вядомы як Барыс, былі перададзеныя дабрачыннай установе «Каманда „Крылы Анёлаў“».

Як распавядала Свабодзе арганізатарка аўкцыёну Ксенія Ельяшэвіч, каманда аб’яднае звычайных бегуноў-маратонцаў і дзяцей зь цяжкой інваліднасьцю ў адмысловых спартовых вазках. Разам яны пабягуць менскі паўмаратон, заплянаваны на верасень 2016 году.

«77,5 мільёнаў — самая вялікая сума, якую пры падтрымцы любімага парталу мне разам з Ксеніяй ўдавалася сабраць на дабрачыннасьць. Вельмі рады, што гэтая гісторыя нарэшце завяршылася і менавіта так», — камэнтуе Міхалевіч вынікі аўкцыёну.

Клюшку ён атрымаў з рук Лукашэнкі пасьля публікацыі тэхніка-тактычнага аналізу гульні Лукашэнкі ў хакей. Пасьля за артыкул Міхалевіча рэзка раскрытыкавала дзяржаўнае тэлебачаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG