Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія добраахвотнікі — без ільгот, жытла і пэнсіяў


1 750 першых украінскіх добраахвотнікаў больш за год ня могуць дамагчыся ад уладаў прызнаньня іх вайскоўцамі.

Бяз статусу вайскоўца ім не належаць ні льготы, ні жытло, ні падвышаная пэнсія ў выпадку раненьня. Без дапамогі застаюцца і сем’і загіблых добраахвотнікаў.

Яўген Цыганенка пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскае войска вясной 2014 году. Ён кажа, што ваяваў у самых гарачых кропках антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны — ля Ілавайску, Арцёмаўску, Лісічанску, Попаснай, Першамайскага. Але, як выявілася, паводле дакумэнтаў ён і ягоныя калегі ўвесь гэты час сядзелі ў тыле. Бо кожны з добраахвотнікаў падпісаў кантракт на праходжаньне службы ў вайсковым рэзэрве.

Такіх добраахвотнікаў-рэзэрвістаў, паводле афіцыйных дадзеных, 1750 чалавек. Падчас баёў у зоне канфлікту ў Данбасе вайскоўцы атрымлівалі 3500 грыўняў. Добраахвотнікам плацілі менш за тысячу. Правіла перадавой — адзін дзень залічваецца ў стаж за тры — на іх таксама не распаўсюджвалася.

Яшчэ больш сюрпрызаў добраахвотнікаў-рэзэрвістаў чакала па вяртаньні ў цывільнае жыцьцё. Аказалася, што ім не належаць ні льготы, ні жытло, ні павышаная пэнсія ў выпадку раненьня.

Каб цалкам прыраўняць у правах добраахвотнікаў-рэзэрвістаў да вайскоўцаў, трэба зьмяніць некалькі законаў. Але пакуль іх разгляд у Вярхоўнай Радзе пераносіцца, былым байцам даводзіцца выжываць самастойна.

Украінскія добраахвотнікі - без ільгот, жытла і пэнсіяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG