Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група мужчынаў у масках зладзіла масавае зьбіцьцё мігрантаў у Стакгольме


Стакгольм. Ілюстрацыйнае фота
Стакгольм. Ілюстрацыйнае фота

У пятніцу ўвечары група апранутых у чорнае мужчын у масках прайшліся па плошчы каля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу у Стакгольме, зьбіваючы мігрантаў, піша «Новы Час».

«Я бачыў, як былі зьбітыя, можа быць, тры чалавекі. Гэта не было футбольнай бойкай ці нечым падобным. Яны мэтанакіравана зьбівалі мігрантаў. Я быў вельмі напалоханы і ўцёк», — распавёў відавочца швэдзкай газэце Aftonbladet.

Перад нападамі, хлопцы з натоўпу раздавалі ўлёткі з словамі «Хопіць ужо!» і пагрозамі даць «паўночнаафрыканскім вулічным дзецям, якія бадзяюцца вакол» «пакараньне, якога яны заслугоўваюць».

Улёткі адсылалі да забойства сацыяльнага работніка Аляксандры Мецхер, якая памёрла пасьля нажавога раненьня ў прытулку для бездаглядных дзяцей і падлеткаў — уцекачоў.

Пасьля падзеяў у пятніцу ўвечары Швэдзкі Рух Супраціву, ультраправая групоўка, апублікавала заяву, дзе сьцьвярджаецца, што напад меў на мэце «зачыстку ад крымінальных мігрантаў паўднёваафрыканскага паходжаньня раёну цэнтральнага чыгуначнага вакзала».

У заяве таксама гаворыцца: «На працягу доўгага часу гэтыя крымінальныя імігранты рабавалі швэдаў і чапляліся да іх. Паліцыя ясна дала зразумець, што яны ня маюць сродкаў, каб прадухіліць іхныя злачынствы, і зараз мы ня бачым іншай альтэрнатывы, чым самім пакараць іх так, як яны таго заслугоўваюць».

На працягу дзесяцігодзьдзяў Швэцыя была адной з самых гасьцінных краін для ўцекачоў. У мінулым годзе, разам з Германіяй, яна прыняла найбольшую іх колькасьць на душу насельніцтва. Аднак рост сацыяльных праблем, зьвязаны з рэзкім павелічэньнем колькасьці ўцекачоў, выклікаў скачок папулярнасьці ультраправых, антыімігранцкіх настрояў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG