ПАДЗЕІ ДНЯ:
Менск. Старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька каля будынка Вярхоўнага Суду (вул Леніна, 28) правядзе акцыю пратэсту супраць самавольства міліцыі. Пачатак у 11:00.
Менск. Чарговае пасяджэньне сойму партыі БНФ (вул Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 11:00
Менск. Жывая бібліятэка ў кнігарні «Галіяфы» (Менск, вул. Старавіленская, 6) запрашае на першую сустрэчу ў новым годзе. Пачатак у 13:00.
У Зоне Свабоды — штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат — будуць абмяркоўвацца новая вайсковая дактрына Беларусі і як можна абараніцца ад гібрыднай вайны. У перадачы ўдзельнічаюць Францішак Вячорка, Юры Дракахруст і Аляксандра Дынько. Вядучы Аляксандар Лукашук. Глядзіце перадачу а 20:20. Таксама ў суботу ў эфіры Свабоды — радыёвэрсія перадачы.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1667 — падпісанае Андрусаўскае замірэньне, мірная дамова паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай. Скончылася самая стратная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.
1925 — заснаваны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік.
У гэты дзень нарадзіліся:
1833 — Апалінар Гараўскі, беларускі мастак.
1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Другую сусьветную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.
1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.
У гэты дзень памёр:
1948 — Махатма Гандзі, індыйскі палітык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«Я разьлічваю толькі на добрае ў людзях. Я сам не без граху, і таму я не лічу, што маю права завастраць увагу на памылках іншых».
Махатма Гандзі