Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта Brent зноў каштуе менш за $30


Цана сакавіцкіх ф’ючарсаў на пастаўку нафты Brent на лёнданскай біржы ICE Futures у аўторак раніцай зьнізілася на 2% да $ 29,55 за барэль.

Падзеньне цэнаў на нафту рэзка паскорылася ў сьнежні. Прычынай экспэрты называюць лішак прапановы нафты на сусьветных рынках ва ўмовах досыць слабога попыту.

Здабыча нафты ў Іраку дасягнула рэкордных узроўняў, а ў панядзелак Савудаўская Арабія абвясьціла пра рашэньне не зьмяняць аб’ёмы здабычы нафты.

Акрамя таго, з моманту адмены санкцыяў Іран рыхтуецца аднавіць продаж сваёй нафты на міжнародных рынках і зноў атрымае доступ да міжнароднай фінансавай сыстэмы, якая абслугоўвае гэты гандаль.

У той жа час кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард заявіла, што цэны на нафту могуць крыху ўзрасьці дзякуючы ажыўленьню попыту, якое стала прыкметным у апошнія месяцы, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG