Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя дасьць ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў, якія зьбілі журналіста і актывістаў


Павал Дабравольскі паказвае гематомы на целе пасьля зьбіцьця

Прэсавы сакратар Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі запэўніў, што рэакцыя на зьбіцьцё журналіста парталу TUT.by і грамадзкіх актывістаў абавязкова будзе, але пазьней.

«Рыхтуем камэнтар, крыху трэба пачакаць», — удакладніў суразмоўца Свабоды. Нагадаем, 25 студзеня ў будынку суду Фрунзенскага раёну Менску людзі ў цывільным на працягу 20 хвілінаў зьбівалі журналіста Паўла Дабравольскага і актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. У Шыціка разьбітае брыво, у Дабравольскага гематомы на твары і целе, разарваныя куртка і штаны.

Павал Дабравольскі знаходзіўся ў судзе па рэдакцыйным заданьні і асьвятляў суд над графіцістамі. Падчас суду актывісты Павал Сяргей і Максім Шыцік разгарнулі расьцяжку з надпісам «Не палітычным перасьледам!» і выкрыквалі «Мастацтва — не злачынства!». Пасьля гэтага супраць журналіста і ўдзельнікаў імправізаванага пэрформансу была ўжытая грубая сіла.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG