Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 студзеня: 26 гадоў таму быў прыняты закон аб мовах


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Бацкеля «Яблыневы Маёнтак». Кнігарня «логвінаЎ» (незалежнасці 37а), пачатак а 19-ай

У гісторыі:

1564 — войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевічаразьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1994 — Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У гэты дзень нарадзіліся:

1907 — Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

1908 — Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі (памёр у 1972).

1918 — Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (памёр у 2001 годзе).

1947 — Сьвятлана Акружная, народная артыстка Беларусі, з 1969-га акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

1961 — Уэйн Грэцкі, знакава канадыйскі хакеіст беларускага паходжаньня.

У гэты дзень памерлі:

1994 —беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч.

2003 —Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Песьняры», народны артыст Беларусі.

Цытата:

Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч


«Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў — дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ — ім ужо апарат можа давяраць бясконца.

Я ўсё больш прыходжу да думкі, што імпульсы забароны і сакрэтнасьці (пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС) ішлі ня толькі з Палітбюро, КДБ, армейскіх чыноў. Галоўнае — традыцыйнае імкненьне жыць па завядзёнцы. Няма нейкага аднаго вінаватага. Хлусіла эфэктыўна ўся сыстэма. Павінны былі хлусіць мэдыкі — таму што чарнобыльскі выбух выявіў іх поўную непадрыхтаванасьць да падобных сытуацыяў. Хлусілі прыборабудаўнікі — яны аказаліся проста тэхнічна непрафэсійныя. Хлусіла ведамства атамнай энэргетыкі — галоўны віноўнік выбуху. Усе зацікаўленыя ў тым, каб падаць бедзтва як маленькае здарэньне. У выніку хлусьні іхняя віна павялічылася бясконца».

Алесь Адамовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG