Наймацнейшыя сьнегапады абрынуліся ў апошнія дні на Ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША. Сьнежны шторм спаралізаваў працу грамадзкага транспарту ў Ню-Ёрку, Вашынгтоне, іншых гарадах краіны. Былі скасаваныя тысячы палётаў. Не абышлося без ахвяраў.
Амэрыка пад сьнегам
1
Вашынгтон. Від на Капітолій пасьля сьнегападу
2
На многіх вуліцах у Ню-Ёрку з-за сьнежнага шторму быў спынены рух грамадзкага транспарту.
3
Вуліцы гарадоў Усходняга ўзьбярэжжа ЗША заваленыя сьнегам.
4
Аўтамабіль, пахаваны пад тоўстым пластом сьнегу.
5
Сьнежны шторм у США.
6
У сталіцы ЗША выпала больш за 80 сантымэтраў сьнегу. На фота - завалены сьнегам мэмарыял Марціна Лютэра Кінга.
7
Без сьнегавікоў не абышлося.
8
Жыхарка Брукліна адкопвае сваю машыну.
9
Муніцыпальныя служачыя Ню-Ёрку расчышчаюць Таймс-сквэр.
10
11
12
Хтосьці проста радуецца.