Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка патрабуе адстаўкі ўраду Яцанюка


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка настойвае на адстаўцы ўраду. Пра гэта яна заявіла ў эфіры праграмы «Падрабязнасьці тыдня» на тэлеканале «Інтэр» 24 студзеня.

«Мы лічым, што памяняць некалькіх міністраў ва ўрадзе — гэта практычна палітычны макіяж, адцягненьне грамадзтва ад таго трагічнага стану, у якім знаходзіцца дзяржава», — цытуе словы Цімашэнкі прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Трэба цалкам мяняць урад на чале з прэм’ер-міністрам, перазагружаць Кабмін, і калі гэтая Вярхоўная Рада здольная яго перазагрузіць, трэба гэта рабіць», — дадала Цімашэнка.

Кіраўнік ураду Ўкраіны Арсені Яцанюк выступае за абнаўленьне кааліцыйнага пагадненьня. Пра гэта ён заявіў 24 студзеня ў «10 хвілінах з прэм’ер-міністрам». Ён таксама выказаў незадаволенасьць узроўнем падтрымкі ўрадавых рашэньняў з боку чальцоў дзейнай парлямэнцкай кааліцыі. Таксама прэм’ер-міністар заклікаў кааліцыю абмеркаваць магчымых кандыдатаў на пасады ў абноўленым урадзе.

Раней у гэтым месяцы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што «ў кааліцыі наперадзе вельмі сур’ёзная размова», а таксама паказаў сваю зацікаўленасьць «у тым, каб захаваць адзінства кааліцыі». Парашэнка таксама заяўляў, што дапускае кадравыя зьмены ва ўкраінскім урадзе, але выступае супраць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зьбіраюць подпісы за адстаўку ўраду. Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заяўляе, што гатовы сысьці ў адстаўку, калі за гэта рашэньне прагаласуюць народныя дэпутаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG