Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над гатэлем у Берасьці вывесілі расейскі сьцяг


Фота: Белсат
Фота: Белсат

Гатэль ня можа патлумачыць прычыны выкарыстоўваньня сымболікі іншай дзяржавы.

На будынку найстарэйшага гатэлю Берасьця залунаў расейскі трыкалёр. Чаму — «Белсату» ўцямна ня здолелі патлумачыць:

«Калі сьцяг вісіць — значыць, такое рашэньне прыняў дырэктар».

Ад далейшых камэнтароў супрацоўнікі гатэлю адмовіліся ды параілі зьвярнуцца да кіраўніцтва пасьля выходных.

Гатэль «Буг» быў адкрыты ў 1950 годзе, ён стаіць побач з чыгуначным вакзалам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG