Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Супраць Мэркель пададзены пазоў ў Канстытуцыйны суд ФРГ


Група адвакатаў сьцьвярджае, што канцлер ФРГ неаднаразова выходзіла за рамкі закону. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра верасьнёўскае рашэньне адкрыць межы Нямеччыны для ўцекачоў.

Група адвакатаў падала пазоў супраць міграцыйнай палітыкі цяперашняга ўраду ФРГ у Фэдэральны канстытуцыйны суд у Карлсруэ. Пра гэта паведамляе выданьне Der Spiegel. У заяве шасьці адвакатаў указваецца на парушэньне «выбарчага права» і на парушэньне права ўдзельнічаць «ў дэмакратычным працэсе прыняцьця рашэньняў».

Ад суду патрабуюць прызнаць рашэньне Ангелы Мэркель ад 4 верасьня 2015 году, якое адкрыла межы уцекачам, супярэчным Асноўнаму закону ФРГ. Таксама неканстытуцыйным могуць абвясьціць тое, што Мэркель не дала прымяніць нормы Дублінскага пагадненьня, а таксама нямецкіх законаў аб прадстаўленьні прытулку і права на знаходжаньне, нагадвае Нмецкая хваля.

«Канцлер ФРГ, праводзячы сваю палітыку, ня мае права выходзіць за рамкі законаў, якія выбаршчыкі прадыктавалі ёй праз парлямэнт», — заявіў аўтар пазову Клемэнс Антвайлер (Clemens Antweiler), адвакат зь Дзюсэльдорфу. На ягоную думку, Мэркель можна назваць «рэцыдзівісткай», паколькі яна не прытрымлівалася літары нямецкіх і эўрапейскіх законаў і раней, да прыкладу, падчас «энэргетычнага павароту» (рашэньне аб адмове ад атамнай энэргетыкі. — Рэд.) і пераадоленьня крызісу эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG