Некаторыя краіны Эўразьвязу дамагаюцца падаўжэньня памежнага кантролю ўнутры шэнгенскай прасторы. Як паведамляе выданьне Welt am Sonntag са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы, гаворка ідзе пра ФРГ, Аўстрыю, Данію, Бэльгію і Швэцыю. Юрыдычныя працэдуры для падаўжэньня памежнага кантролю могуць быць ініцыяваныя ў бліжэйшы панядзелак на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Амстэрдаме.
У выпадку прыняцьця новых новых мер Нямеччына, абавязаная паводле дзеючых цяпер правілаў, зьняць свой кантроль на межах ў траўні 2016 году, зможа ажыцьцяўляць яго яшчэ паўтара года.
У ЭЗ гучаць і больш радыкальныя заклікі. Кіраўнік МЗС Аўстрыі Ёгана Мікль-Ляйтнэр прапануе часова выключыць Грэцыю з пагадненьняў аб свабодным перамяшчэньні ўнутры Эўропы. Яна заявіла, што сьцьвярджэньні аб немагчымасьці ўстанаўленьня кантролю на грэцка-турэцкай мяжы — «ня больш як міт».
У ЭЗ прапануюць працягнуць унутраны памежны кантроль і выключыць з шэнгену Грэцыю

Міграцыйны крызіс змушае эўрапейскіх палітыкаў зноў абмяркоўваць пытаньне аб рэжыме на межах.