Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перанакіроўвае вайсковую дактрыну на «каляровыя рэвалюцыі»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Савет бясьпекі Беларусі разглядае абнаўленьне вайсковай дактрыны краіны.

Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што прамой пагрозы Беларусі няма, але дактрыну трэба абнавіць, бо сытуацыя вакол краіны кардынальна зьмянілася.

Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў міралюбную палітыку Беларусі і заявіў пра рашучасьць у адстойваньні нацыянальных інтарэсаў. Ён казаў пра гэта, калі вайсковая дактрына Беларусі разглядалася на паседжаньні Рады бясьпекі, перадае БЕЛТА.

«Нам нічога чужога не патрэбна, але мэтра свайго не аддамо. Гэта ня намі прыдумана», — казаў Лукашэнка пра рашучасьць у адстойваньні нацыянальных інтарэсаў.

Лукашэнка сьцьвярджае, што прамыя вайсковыя пагрозы Беларусі адсутнічаюць, але бачыць «выклікі іншага характару». У сувязі з тым, што папярэдняя вайсковая дактрына прымалася паўтара дзесяцігодзьдзя таму, а за гэты пэрыяд абстаноўка вакол Беларусі «кардынальна зьмянілася», вайсковую дактрыну варта абнавіць. Напрыклад, паводле ягоных словаў, на зьмену традыцыйным войнам прыйшлі гібрыдныя, у якіх падвысілася роля «інфармацыйных рычагоў».

«Актыўнае выкарыстаньне мэханізмаў „каляровых рэвалюцыяў“ для зьвяржэньня законнай улады прывяло да павелічэньня колькасьці збройных канфліктаў. Пры гэтым усё часьцей дасягненьне палітычных мэтаў адбываецца шляхам падрыву дзяржавы знутры, — сказаў Лукашэнка. — Узмацніліся супярэчнасьці паміж Расейскай Фэдэрацыяй і дзяржавамі-сябрамі NATО, калі не сказаць больш. І паміж імі апынуліся мы, як паміж молатам і кавадлам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG