97 гадоў таму быў абвешчаны Акт узьяднаньня Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. Але адзначаць гэтую падзею на дзяржаўным узроўні сталі толькі ў 1999 годзе. Штогод актывісты сымбалічна паказваюць, што Ўсход і Захад Украіны — разам. З жоўта-сінімі стужкамі ствараюць жывы ланцуг праз Дняпро.
Пра гэта паведамляе Espreso.tv.
У Кіеве на мосьце Патона ўдзельнікі акцыі абяцаюць працягнуць 30-мэтровы дзяржаўны сьцяг.