Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія вывучае магчымасьць прыняцьця захадаў супраць Расеі


Брытанія разглядае магчымасьць далейшых дзеяньняў супраць Расеі пасьля таго, як расьсьледаваньнем было ўстаноўлена, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, верагодна, ухваліў забойства экс-агента КДБ Аляксандра Літвіненкі.

«Выснова аб тым, што забойства было санкцыянавана на самым высокім узроўні расейскай дзяржавы зьяўляецца надзвычай трывожным. Паводзіць сябе такім чынам ня можна для любой дзяржавы, ня кажучы ўжо аб пастаянным сябры Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У сьвятле высноваў расьсьледаваньня, якія мы разглядаем, мы павінны зрабіць далейшая крокі» — заявіла прадстаўніца прэм’ер-міністра Дэйвіда Кэмэрана.

Міністар унутраных справаў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй адзначыла з гэтай нагоды, што яе краіна будзе і далей, як яна выказалася, «стрымана ўзаемадзейнічаць» з Расеяй, дзе гэта строга неабходна для брытанскіх інтарэсаў.

Адначасова кіраўнік МУС Вялікабрытаніі паведаміла, што зьвярнулася ў НАТА і ЭЗ з тым, каб прыняць меры для прадухіленьня паўтарэньня забойстваў, аналягічных забойству Літвіненкі.

Тэрэза Мэй заявіла, што брытанскі ўрад выкліча пасла Расеі ў Лёндане, каб выказаць сваю незадаволенасьць у сувязі з тым, што Масква не супрацоўнічала са сьледзтвам па справе аб забойстве былога агента КДБ Аляксандра Літвіненкі.

Брытанскі міністар дадала, што парлямэнт замарозіць актывы асоб, якія маюць дачыненьне да гэтай справы.

Крэмль адмаўляе якое-небудзь дачыненьне да гібелі Літвіненкі.

«Мы шкадуем, што чыста крымінальная справа было палітызаваная і азмрочыла агульную атмасфэру двухбаковых адносінаў. Відавочна, што рашэньне аб спыненьні каранэрскага расьсьледаваньня і пачатку публічных слуханьняў мела яскрава выражаную палітычную падбіўку. Прычына відавочная: працэс, насуперак сваёй назьве, ня быў празрыстым ні для расейскага боку, ні для грамадзкасьці, улічваючы спэцыфіку закрытага разгляду матэрыялаў пад маркай сакрэтнасьці» — заявіла прэс-прадстаўнік расейскага МЗС Марыя Захарава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG